Супрацоўнікамі галоўнага ўпраўлення МУС Расіі па Цэнтральнай федэральнай акрузе пры падтрымцы байцоў САХР у Падмаскоўі спынена гэтак званая "зладзейская сходка" расійскіх і беларускіх лідараў крымінальна-злачыннага асяроддзя.
Як паведамляе прэс-цэнтр МУС, інфармацыя пра тое, што ў маскоўскі рэгіён збіраюцца прыехаць трое беларускіх гэтак званых "злодзеяў у законе", паступіла паліцэйскім напярэдадні. Паводле атрыманых звестак, на сустрэчы павінны былі вырашацца шэраг пытанняў крымінальнага характару.
Падчас канспіратыўнай сустрэчы, што праходзіла пад выглядам святкавання дня нараджэння аднаго з крымінальных аўтарытэтаў, імі планавалася абмеркаваць далейшыя дзеянні пасля нядаўняга забойства кіраўніка "клана" Аслана Усаяна і скаардынаваць працу арганізаваных груп, падначаленых крымінальнаму "клану" Тарыэла Аніяні. Ролю каардынатараў і арганізатараў сустрэчы ўзялі на сябе чацвёра "злодзеяў у законе", двое з якіх спецыяльна прыехалі ў Маскву.
Аператыўнікамі быў пракантраляваны ўезд беларускіх лідараў крымінальна-злачыннага асяроддзя на тэрыторыю Расіі, устаноўлена месца сустрэчы крымінальных аўтарытэтаў. У выніку правядзення спецыяльнай аперацыі ў памяшканні рэстарана "Сямейны эліт-клуб", што ў пасёлку Ніколіна Гара ў Адзінцоўскім раёне Маскоўскай вобласці, супрацоўнікамі Галоўнага ўпраўлення МУС Расіі па Цэнтральнай федэральнай акрузе затрыманы 23 чалавекі.
Сярод іх аказаліся двое расійскіх гэтак званых "злодзеяў у законе" (крымінальныя мянушкі Цімоха і Кастыль) і двое беларускіх (Мядзведзяня і Паштэт). Падчас правядзення асабістага надгляду ў апошняга было знойдзена і канфіскавана больш як 1,5 г какаіну. Па гэтым факце распачата крымінальная справа. У дачыненні да грамадзяніна абраная мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту.
Пяць лідараў крымінальна-злачыннага асяроддзя, якія прыехалі з Беларусі, прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Матэрыялы адпраўлены для разгляду ў Адзінцоўскі раённы суд Маскоўскай вобласці. Астатнія затрыманыя лідары крымінальна-злачыннага асяроддзя правяраюцца на датычнасць да ўчынення злачынстваў.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 27 студзеня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/193/19144
Текущая дата: 26.12.2024