Белорусский портал в Казахстане

Microsoft забараніла расіянам спампоўваць Windows 10 і 11



Амерыканская карпарацыі Microsoft забараніла запампоўваць Windows 10 і 11, ўзоры гэтых аперацыйных сістэм, а таксама праграму Media Tool Creation з афіцыйнага сайта на тэрыторыі Расіі. Пра гэта паведамілі карыстальнікі.

Пры спробе спампаваць праграмы, выдаецца старонка з памылкай «404-File or Directory not found». Адзначаецца, што на дадзены момант афіцыйных заяў з боку Microsoft не паступала.

Microsoft яшчэ ў пачатку сакавіка 2022 года падтрымала антырасійскія санкцыі і абвясціла аб спыненні продажу сваіх тавараў і прадастаўленні паслуг у Расіі.

«Сёння мы аб’яўляем, што прыпыняем усе новыя продажы прадуктаў і паслуг Microsoft у Расіі», — заявіў прэзідэнт кампаніі Брэд Сміт.

Топ-менеджэр кампаніі ўдакладніў, што рашэнне аб часовым спыненні працы кампаніі ў рэгіёне прынята з-за сітуацыі ва Украіне.

Звязда, 19 чэрвеня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/2/65486
Текущая дата: 02.05.2024