Белорусский портал в Казахстане

Міністэрства гандлю Беларусі спыніла выдачу разавых ліцэнзій на імпарт алкагольнай прадукцыі



Міністэрства гандлю 22 жніўня спыніла выдачу разавых ліцэнзій на імпарт алкагольнай прадукцыі, якая не падпадае пад выключнае права дзяржавы.

Як паведаміла прэс-служба ведамства, такое рашэнне прынята на падставе рашэння Камісіі Мытнага саюза № 747 ад 16 жніўня 2011 года і ў сувязі з уваходжаннем Расіі ў СГА.

У прыватнасці, адмяняецца ліцэнзаванне імпарту алкагольнай прадукцыі ў сасудах ёмістасцю больш чым 2 літры, якая ўвозіцца на тэрыторыю Беларусі юрыдычнымі асобамі, што з`яўляюцца перапрацоўшчыкамі такой прадукцыі.

Таксама адмяняецца ліцэнзаванне імпарту сумесей духмяных рэчываў і сумесей (уключаючы спіртавыя растворы) на аснове аднаго або больш такіх рэчываў, якія выкарыстоўваюцца ў якасці прамысловай сыравіны, іншых прэпаратаў на аснове духмяных рэчываў, якія выкарыстоўваюцца для вытворчасці напояў, з аб`ёмай долей этылавага спірту 7 і больш працэнтаў, увозімых на тэрыторыю Беларусі юрыдычнымі асобамі, якія выкарыстоўваюць названыя сумесі для вытворчасці напояў і (або) іншай харчовай прадукцыі, калі гэта прадугледжана тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі ў галіне тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі і тэхналагічнай дакументацыяй.

Акрамя таго, адмяняецца ліцэнзаванне алкагольнай прадукцыі, на якую ў адпаведнасці з дэкрэтам прэзідэнта Беларусі № 3 ад 29 лютага 2008 года не распаўсюджваецца выключнае права дзяржавы і ўвоз якой ажыццяўляецца ў адпаведнасці з пералікам алкагольных напояў, які штогод устанаўліваецца і зацвярджаецца пастановай Міністэрства гандлю. На 2012 год пералік зацверджаны пастановай № 1 ад 3 студзеня 2012 года.

Выдача выключных ліцэнзій на ўвоз алкагольнай прадукцыі ажыццяўляецца ў ранейшым парадку.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 23 жніўня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/204/16046
Текущая дата: 26.12.2024