Мужчыны складаней перажываюць крызісную сітуацыю, што можа адбіцца на іх здароўі і душэўным стане. Гэта звязана з асаблівасцямі мыслення, сцвярджаюць спецыялісты.
Паводле слоў псіхолага Уладзіміра Каляды, мужчына, як правіла, разважае абстрактна і бачыць сітуацыю ў цэлым, жанчына ж разважае канкрэтна і звяртае ўвагу на дэталі.
Жанчыне лягчэй пераадолець цяжкі перыяд, паколькі яна бачыць мноства дэталяў і здольная пераключыцца на адну з іх. Таму, напрыклад, мужчына перажывае наступствы разводу 2-3 гады, а жанчына — ад паўгода да года. Уся ўвага мужчыны скіравана на сацыяльныя стасункі, а ў жанчыны — на саму сябе, на свае пачуцці. Таму жанчына заўсёды будзе звяртаць увагу на адчуванні, сваё здароўе, у адрозненне ад мужчын, чыя ўвага засяроджана на сацыяльных стасунках.
Мужчыны рэдка кажуць пра свае перажыванні — яны не прывыклі скардзіцца. Ім асабліва цяжка прызнацца ў сімптомах дэпрэсіі, бо яны бачаць у яе праявах "прыкметы слабасці", а слабасць лічыцца недапушчальнай для моцнага полу. Пры гэтым прычын для дэпрэсіі ў мужчын не менш, а магчыма, і больш, чым у жанчын. Традыцыйнае ж грамадства прапануе мужчыну пэўны жыццёвы шлях — працаваць, рабіць кар`еру, зарабляць грошы. Калі мужчына не дабіваецца поспеху ў гэтым кірунку, то адчувае сябе нерэалізаваным.
"Мужчына мэтанакіравана ідзе на стварэнне або разбурэнне, але не на стабілізацыю, як гэта робіць жанчына, — кажа псіхолаг Уладзімір Каляда. — І калі ў мужчыны не атрымліваецца ствараць, калі ён не можа рэалізаваць сябе ў грамадстве, то выбірае разбуральны шлях". Адсюль і шкодныя звычкі, і рызыкоўныя паводзіны, і псіхічныя расстройствы, і высокі ўзровень суіцыдаў. У Беларусі смяротнасць ад самазабойстваў сярод мужчын устойліва перавышае аналагічны паказчык сярод жанчын больш як у 5 разоў. Акрамя таго, мужчыны ў 3,6 раза часцей паміраюць у выніку нешчаслівых здарэнняў, атручэнняў і траўмаў (што наўпрост звязана з ужываннем алкаголю), амаль у 3 разы — ад хваробаў органаў дыхання (што часцей за ўсё звязана з курэннем) і псіхічных расстройстваў, паведамляе Рэсурсны цэнтр ЮНФПА.
Святлана Барысенка
Звязда, 13 чэрвеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/210/14625
Текущая дата: 26.12.2024