Некаторыя людзі захапляюцца гігіенай рота і чысьцяць зубы пасьля кожнага прыёму ежы ці нават пасьля таго, як выпілі кубак кавы. Навукоўцы з амэрыканскай Акадэміі агульнай стаматалёгіі даказалі, што такая гігіена наносіць сур’ёзную шкоду эмалі зубоў.
Чыстка зубоў раней чым 20-30 хвілін пасьля ежы прынясе больш шкоды, чым карысьці. Кіслата, якая паступае з некаторымі прадуктамі ў парожніну рота, уядаецца ў зубную эмаль пад узьдзеяньнем зубной шчоткі і разбурае яе.
Калі ўвесь час чысьціць зубы раней чым праз паўгадзіны пасьля прыёму ежы, зубная эмаль разбураецца нашмат хутчэй, чым пры чыстцы зубоў праз большы час.
Говард Гэмбл (Howard Gamble), прэзыдэнт амэрыканскай Акадэміі агульнай стаматалёгіі, растлумачыў, што найбольшы шкоды эмалі наносіць чыстка зубоў адразу пасьля ўжываньня газіроўкі або кавы.
Аматарам чысьціць зубы экспэрты раяць вычакаць як мінімум паўгадзіны пасьля ежы, перш чым брацца за зубную шчотку і пасту.
Пра гэта інфармуе сайт health.passion.ru
Радыё Свабода, 11 чэрвеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/210/14626
Текущая дата: 26.12.2024