Белорусский портал в Казахстане

Гараскоп стрыжак на май



Каб стрыжка спрыяла паляпшэнню фінансавага становішча, каб валасы адрасталі больш густымі і цяжкімі, каб пазбегнуць праблем, хвароб і бязладзіцы - прапануем гараскоп для наведвання цырульні на май.

4 мая. У гэты дзень стрыжка валасоў можа павялічыць вочны ціск, што прывядзе да пагаршэння зроку, запалення ці абвастрэння вочных хвароб. Лепш пачакаць з наведваннем цырульніка.

5 мая. Нядрэнны дзень для карэкцыі мадэльнай стрыжкі, але рабіць штосьці новае са сваімі валасамі не рэкамендуецца, бо наўрад ці прычоска пратрымаецца абяцаны тэрмін.

6 мая. Добры дзень для касметычных працэдур з валасамі: наносьце пажыўныя крэмы ці выкарыстоўвайце сродкі народнай касметалогіі. Валасы надоўга зарадзяцца сілай і энергіяй, якая ім так неабходна ў спякотную пару года.

7 мая. Сёння вельмі неспрыяльны дзень для наведвання цырульніка. Стрыжка валасоў можа прыцягнуць да чалавека шмат праблем, хвароб і бязладзіцу.

8 мая. Стрыгчы валасы сёння непажадана: можна "адрэзаць" свой поспех.

9 мая. Добры дзень для таго, каб заняцца доглядам кончыкаў валасоў. Рэкамендуецца зрабіць масаж скуры галавы — гэта ўмацуе карані валасоў.

10 мая.
Сёння лепш устрымацца ад стрыжкі, бо гэта можа прывесці да недамагання: павышэння ціску, галаўных боляў, з`яўлення пачуцця страху.

11 мая. Выдатны дзень для стрыжкі валасоў. Вынік працы цырульніка перавысіць самыя смелыя чаканні, і блізкія людзі ў поўнай меры ацэняць ваша новае аблічча.

12 мая. Добры дзень для наведвання цырульніка. Сённяшняя стрыжка будзе спрыяць поспеху і дабрабыту.

13 мая. У гэты дзень лепш не ісці стрыгчыся: новая прычоска можа выклікаць павышэнне ціску і галаўнога болю.

14 мая. Стрыжка, зробленая ў гэты дзень, пойдзе на карысць не толькі вашай знешнасці, але і духоўнаму свету. У вас стане лепшай інтуіцыя і ўзмоцніцца праніклівасць розуму.

15 мая. Спрыяльны дзень для эксперыментаў са сваімі валасамі. Магчыма, вы створыце сабе новы ўдалы імідж, праўда, не без дапамогі цырульніка.

16 мая. Калі пастрыгчыся ў гэты дзень, то валасы будуць лепш расці, стануць больш густымі і пышнымі. Але памятайце, што сёння супрацьпаказана хімічнае ўздзеянне на валасы (афарбоўванне, завіўка). А складаная ўкладка, зробленая ў гэты дзень, пратрымаецца нядоўга.

17 мая. Пасля стрыжкі, зробленай у гэты дзень, валасы стануць танчэйшымі. Затое адрастаць будуць павольна, і форма, створаная цырульнікам, захаваецца надоўга. Магчыма, зменіцца і колер валасоў: яны стануць крыху цямнейшымі.

18 мая. Спроба стварыць прычоску, якая ўпрыгожыць менавіта вас, стане паспяховай. Пасля сённяшняй стрыжкі вашы валасы будуць злёгку завівацца буйнымі локанамі.

19 мая. Пасля зробленай сёння стрыжкі валасы будуць адрастаць больш густымі і цяжкімі. Наведванне цырульні не толькі палепшыць ваш знешні выгляд, але і адновіць душэўную раўнавагу.

20 мая. Калі пастрыжэцеся ці зробіце прычоску ў гэты дзень, вы прывабіце да сябе радасць і шчасце.

21 мая. У гэты дзень прыслухайцеся да сябе: калі ёсць моцнае жаданне змяніць прычоску, то абавязкова наведайце свайго майстра.

22 мая.
Лепш ад стрыжкі ўстрымацца — могуць з`явіцца праблемы са здароўем: павышаная нервовасць, галаўны боль.

23 мая. Гэты дзень нібы створаны для візіту да цырульніка. Зробленая сёння стрыжка паспрыяе паляпшэнню фінансавага становішча, а таксама забяспечыць вам прыязнасць начальства.

24 мая. Добры дзень для наведвання цырульніка. Сённяшняя стрыжка прывабіць поспех і дабрабыт.

25 мая. Сёння не варта хадзіць да цырульніка: вы можаце не застаць свайго майстра, бо да яго будзе вялікая чарга. Лепш паберагчы свае нервы і проста адпачыць.

26 мая. Гэты дзень спрыяльны для афарбоўвання валасоў і хімічнай завіўкі. Цырульнік зробіць усё вельмі акуратна і правільна. Вы застанецеся вельмі задаволены сваім новым абліччам.

27 мая.
Выдатны дзень для стрыжкі валасоў. Вынік працы цырульніка перавысіць самыя адважныя чаканні, сябры і калегі станоўча ацэняць ваш новы вобраз.

28 мая. Сёння можаце смела адпраўляцца да свайго майстра: пасля новай стрыжкі вашы валасы будуць расці прыгожымі і здаровымі.

29 мая. Гэты дзень выдатна падыходзіць для змены іміджу. Стрыжка паспрыяе вам не толькі эстэтычна, але і практычна: ваша фінансавае становішча заўважна палепшыцца.

30 мая. Сённяшняя стрыжка не толькі зробіць вас яшчэ больш прывабнымі, але і паспрыяе паспяховасці. Вы напоўніцеся аптымізмам і энергіяй.

31 мая. Стрыжка, зробленая ў гэты дзень, пойдзе на карысць не толькі вашай знешнасці, але і духоўнаму свету: інтуіцыя абвострыцца.

Падрыхтавала Ніна Шчарбачэвіч
Звязда, 4 мая 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/213/14061
Текущая дата: 26.12.2024