Белорусский портал в Казахстане

У Мінску адбылося пахаванне легендарнага футбаліста мінскага "Дынама" Эдуарда Зарэмбы



Легендарны футбаліст мінскага "Дынама" Эдуард Зарэмба, які памёр 3 сакавіка на 75-м годзе жыцця, 5 сакавіка пахаваны на Усходніх (Маскоўскіх) могілках Мінска.

Пахаванню папярэднічала цырымонія развітання, якая сёння прайшла на стадыёне  "Дынама".

Эдуард Зарэмба за сваю кар`еру выступаў за каманды майстроў з Мінска: "Спартак", "Беларусь" і "Дынама". У вышэйшай лізе чэмпіянату СССР ён правёў 265 матчаў, у складзе дынамаўцаў заваяваў бронзавыя медалі чэмпіянату СССР 1963 года, гуляў у фінале Кубка СССР 1965 года. Неаднаразова прыцягваўся ў нацыянальную зборную СССР.

Пасля заканчэння кар`еры гульца Зарэмба інспектаваў футбольныя матчы, працаваў дзіцячым трэнерам.

Аляксандр Ванковіч, БелаПАН
Мінск, 5 сакавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/216/12635
Текущая дата: 15.11.2024