Белорусский портал в Казахстане

Спіртное хутчэй пашкоджвае жаночы мозг, чым мужчынскі



Аказваецца, у жанчын-алкаголікаў пашкоджана зона мозгу, якая кантралюе настрой, абуджэнне і сон. Прычым пашкоджанне настае ў тры разы хутчэй, чым у мужчын, высветлілі шведскія вучоныя.

Яны даказалі, што ў жанчын на 50% прыгнятаецца праца сератаніну ў мозгу пасля чатырох гадоў празмернага ўжывання спіртнога. У мужчын жа гэта адбываецца толькі па сканчэнні 12 гадоў, паводле даследавання Гетэборгскага ўніверсітэта. Паводле слоў кіраўніка даследавання Крысціны Берглунд, сератанін з`яўляецца нейраперадатчыкам, важным з пункту гледжання развіцця і лячэння дэпрэсіі і хранічнай трывожнасці. Ён таксама рэгулюе сістэму кантролю абуджэння і нашу здольнасць не спаць ці засынаць.

Звязда, 11 лістапада 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/230/10477
Текущая дата: 14.11.2024