Белорусский портал в Казахстане

Беларусь падпіша пагадненне з Інтэрполам аб прызнанні пашпарта арганізацыі



Аляксандр Лукашэнка 17 кастрычніка падпісаў указ, якім у якасці асновы для правядзення перамоў ухвалены праект пагаднення паміж Беларуссю і Міжнароднай арганізацыяй крымінальнай паліцыі — Інтэрполам аб прызнанні пашпарта гэтай арганізацыі. Пра гэта паведаміла прэс-служба прэзідэнта.

На правядзенне перамоў па праекце пагаднення і яго падпісанне ўпаўнаважаны міністр унутраных спраў Анатоль Куляшоў.

Пашпарт Інтэрпола (Interpol passport) — спецыяльны праязны дакумент, які Інтэрпол выдае сваім супрацоўнікам для службовых паездак па свеце. Толькі некаторыя краіны прызналі яго як праязны дакумент. Мае ўласцівасці бязвізавасці ў некалькі краін свету, напрыклад Пакістан і Украіну.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 17 кастрычніка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/232/9927
Текущая дата: 10.05.2024