Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расі Павел Барадзін заявіў, што толькі Вышэйшы дзяржсавет можа пазбавіць яго пасады і такое рашэнне можа быць прынята 25 лістапада.
"Вышэйшы дзяржаўны савет — гэта своеасаблівае палітбюро Саюзнай дзяржавы: два прэзідэнты, два прэм`еры, і яны прымуць рашэнне 25 лістапада. У мяне ніякіх праблем няма", — цытуе Барадзіна РІА Новости.
Нагадаем, на прэс-канферэнцыі 7 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка заявіў, што расійскі бок хоча замяніць Паўла Барадзіна на пасадзе дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы. Пазней крыніца ў Дзярждуме паведаміла РІА Новости, што Барадзін можа пакінуць сваю пасаду да канца гэтага года. Гэта абумоўлена дасягненнем ім пенсійнага ўзросту. Барадзін з`яўляецца нязменным дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы з 2000 года.
"Рэч у тым, што Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка наадварот сказаў, што я дзяржаўны служачы і міжнародны чыноўнік. Пытанне аб маёй працы будзе прымаць Вышэйшы дзяржаўны савет Саюзнай дзяржавы, які вырашае па дагаворы. Я ніяк не магу каментаваць. Магу сказаць толькі тое, што гэта вырашыць Вышэйшы дзяржаўны савет", — дадаў Барадзін.
У СМІ раней з`явілася інфармацыя, што новым дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы можа стаць паўнамоцны прадстаўнік прэзідэнта РФ у Прыволжскай федэральнай акрузе Рыгор Рапота.
БелаПАН
Мінск, 9 кастрычніка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/240/9728
Текущая дата: 15.11.2024