Белорусский портал в Казахстане

Украінскага праваабаронцу не пусьцілі ў Беларусь



30 верасьня 2011 году ў 3 гадзіны 20 хвілін украінскаму грамадзкаму актывісту, сябру Ўсеўкраінскай моладзевай грамадзкай арганізацыі «Фундацыі рэгіянальных ініцыятываў» Уладзіміру Сяньку адмовілі ва ўезьдзе на тэрыторыю Беларусі.

Сянько ехаў у Беларусь цягніком Кіеў—Менск. На мяжы выявілася, што ягонае прозьвішча знаходзіцца ў базе дадзеных памежнай службы з пазнакай «уезд непажаданы або забаронены». Падставы забароны памежнікі не назвалі. Сянько высадзілі зь цягніка.

Праваабаронца тры гадзіны чакаў, пакуль будзе магчымасьць вярнуцца ва Ўкраіну. Увесь гэты час ягоныя дакумэнты знаходзіліся ў памежнікаў, а калі іх вярнулі, на апошняй старонцы свайго пашпарту ён пабачыў пячатку пра забарону на ўезд без пазначэньня даты забароны і краіны, у якую ўезд забаронены.

Сянько стаў дванаццатым прадстаўніком Камітэту міжнароднага кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі, якому забаронены ўезд на тэрыторыю РБ, паведамляе БелаПАН.

30 верасьня 2011
Радыё Свабода

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/244/9556
Текущая дата: 15.11.2024