Белорусский портал в Казахстане

Прадстаўнікі краін АДКБ абмеркавалі ў Мінску пытанні барацьбы з незаконнай міграцыяй



15 верасня ў Мінску адбылося пасяджэнне Каардынацыйнага савета кіраўнікоў кампетэнтных органаў дзяржаў — членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы па пытаннях барацьбы з незаконнай міграцыяй.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся генеральны сакратар АДКБ Мікалай Бардзюжа, а таксама старшыня каардынацыйнага савета — дырэктар Федэральнай міграцыйнай службы РФ Канстанцін Рамаданаўскі і намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі Яўген Полудзень.

На пасяджэнні абмяркоўваліся вынікі першага этапу аператыўна-прафілактычных мерапрыемстваў "Нелегал", што рэалізуюцца ў межах АДКБ і скіраваныя на супрацьдзеянне незаконнай міграцыі, уключаючы гандаль людзьмі. Затым былі разгледжаны некаторыя аспекты другога этапу гэтых мерапрыемстваў, правядзенне якіх запланаванае сёлета.

Па выніках пасяджэння кіраўнікі міграцыйных службаў адказалі на пытанні журналістаў. Дырэктар Федэральнай міграцыйнай службы Расіі Канстанцін Раманаданаўскі, у прыватнасці, сказаў, што ўзор біяметрычнага расійскага пашпарта з`явіцца да канца года.

"Спадзяюся, да канца года мы зможам стварыць эксперыментальны ўзор біяметрычнага пашпарта, у якім на электронным носьбіце будуць прысутнічаць адбіткі пальцаў", — сказаў кіраўнік ФМС РФ.

Пры гэтым ён адзначыў, што працэс пераходу да біяметрычных пашпартоў будзе паступовым. "Пакуль пытанне адмены старой формы пашпартоў не ставіўся, не ставіцца, і яны будуць працаваць", — заявіў Рамаданаўскі.

БелаПАН
15 верасня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/247/9246
Текущая дата: 15.11.2024