Еўрапарламент больш не дазволіць Аляксандру Лукашэнку падманваць яго, заявіў польскі еўрапарламентарый Кшыштаф Лісек у інтэрв`ю радыёстанцыі Deutsche Welle 16 верасня, каментуючы прынятую напярэдадні ў Страсбургу (Францыя) рэзалюцыю па Беларусі.
"Перш за ўсё дэпутаты Еўрапарламента ў прынятай рэзалюцыі заяўляюць, што дабіваюцца вызвалення праваабаронца Алеся Бяляцкага, а таксама ўсіх палітзняволеных. Мы падкрэсліваем, што больш не дазволім Лукашэнку хлусіць нам, таму што ён выпускае на волю двух-трох актывістаў, але тут жа кратамі аказваюцца іншыя, і так па крузе — бясконца", — пракаментаваў прыняцце рэзалюцыі Лісек.
"Мы патрабуем не толькі свабоды для ўсіх палітычных вязняў, але і спынення рэпрэсій у дачыненні да дзеячаў апазіцыі, няўрадавых арганізацый і незалежных СМІ. Мы таксама заклікаем да змянення заканадаўства, каб грамадскія арганізацыі і сродкі масавай інфармацыі маглі свабодна ажыццяўляць сваю дзейнасць", — сказаў ён.
Польскі еўрапарламентарый таксама заклікаў міжнародныя фінансавыя інстытуты не даваць Лукашэнку крэдыты да правядзення ім палітычных рэформ.
"Эканамісты сцвярджаюць, што ў Беларусі развіваецца сур`ёзны крызіс, — зазначыў Лісек. — Рэжым мае патрэбу ў грашах. Таму такія фінансавыя інстытуты, як Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця, Міжнародны валютны фонд, Сусветны банк, павінны дакладна і ясна заявіць: калі не будзе палітычных рэформ, калі не будзе сапраўднай дэмакратыі і свабоды слова — Лукашэнка павінен забыць пра крэдыты і іншыя сродкі дапамогі".
Гэты працэс, на думку Лісека, павінен таксама закрануць заходнееўрапейскія фірмы, што працуюць з Беларуссю. "Настаў час усвядоміць, што яны супрацоўнічаюць з недэмакратычным рэжымам, які не падтрымліваецца Захадам", — заклікаў ён.
Антон Тарас, БелаПАН
Мінск, 16 верасня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/247/9275
Текущая дата: 15.11.2024