15—16 верасня ў Кіеве адбудзецца пасяджэнне сумеснай камісіі дзяржаў — удзельніц Пагаднення аб супрацоўніцтве краін СНД у барацьбе з незаконнай міграцыяй.
Як паведаміла прэс-служба Выканаўчага камітэта СНД, члены камісіі маюць намер абмеркаваць 16 пытанняў. Так, на пасяджэнні пойдзе гаворка аб прыкметах нелегальнай міграцыі, фактарах рызыкі ў дзяржавах — удзельніцах Садружнасці, выяўленых каналах незаконнай міграцыі, спосабах і крыніцах незаконнага атрымання ўязных віз, іншых дакументаў і механізмаў іх выкарыстання.
Удзельнікі сустрэчы абмяркуюць практыку абмену інфармацыяй аб нацыянальным заканадаўстве ў сферы міграцыі, а таксама зменах у ім, стан падрыхтоўкі палажэння аб адзіных інфармацыйна-аналітычных методыках, што забяспечваюць супастаўнасць статыстычнай і іншай інфармацыі ў сферы барацьбы з незаконнай міграцыяй, узаемадзеянне краін СНД у папаўненні спецыялізаванага банка звестак аб міжнародных транснацыянальных злачынных групах, якія займаюцца перапраўкай незаконных мігрантаў, іх лідарах, а таксама камерцыйных, грамадскіх і іншых арганізацыях і структурах, якія маюць дачыненне да арганізацыі незаконнай міграцыі.
Члены сумеснай камісіі таксама абмяняюцца вопытам працы па ўдасканаленні тэхнічнай і іншай абароны пашпартоў, уязных віз, іншых дакументаў, што выкарыстоўваюцца пры ўездзе, знаходжанні і выездзе з тэрыторый дзяржаў, увядзенні ў дзеянне пашпартна-візавых дакументаў, якія ўтрымліваюць біяметрычныя звесткі.
Апрача таго, у праекце парадку дня пасяджэння значацца пытанні, што тычацца рэалізацыі Праграмы супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД у супрацьдзеянні незаконнай міграцыі на 2012—2014 гады, плана працы Сумеснай камісіі ў наступным годзе і шэраг іншых.
Нагадаем, што сумесная камісія дзяржаў — удзельніц Пагаднення аб супрацоўніцтве краін СНД была створана ў 2004 годзе. Асноўнымі яе задачамі з`яўляюцца развіццё супрацоўніцтва дзяржаў у супрацьдзеянні незаконнай міграцыі, падрыхтоўка рэкамендацый па распрацоўцы праектаў адпаведных міжнародных дагавораў, садзеянне інфармацыйнаму абмену ў гэтай сферы, аналіз і абмен вопытам працы, распрацоўка рэкамендацый па прафілактыцы незаконнай міграцыі.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 14 верасня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/249/9219
Текущая дата: 26.12.2024