Белорусский портал в Казахстане

Стаўка рэфінансавання ў Беларусі з 3 красавіка зніжаецца да 10,5 працэнта гадавых



Аб гэтым паведамляе прэс-служба Нацыянальнага банка Беларусі.

Стаўка рэфінансавання зніжаецца з 11 працэнтаў да 10,5 працэнта. Стаўка па крэдыце авернайт — з 12 працэнтаў да 11,5 працэнта гадавых, а стаўка па дэпазіце авернайт — з 10 працэнтаў да 9,5 працэнта гадавых. Адпаведныя рашэнні прыняты праўленнем Нацыянальнага банка 24 сакавіка па выніках пасяджэння па грашова-крэдытнай палітыцы.

«Інфляцыя прадаўжае фармавацца паблізу чаканай траекторыі. У лютым 2023 года гадавы прырост спажывецкіх цэн запаволіўся да 11,7 працэнта пры 12 працэнтах на месяц раней. Трэндавая інфляцыя таксама дэманструе ўстойлівую дынаміку да запаволення. У лютым 2023 года яна склала 8,9 працэнта пры 9,2 працэнта ў папярэднім месяцы. Пасля выхаду ў сакавіку 2023 года гадавога паказчыка інфляцыі на адназначную велічыню тэндэнцыя запаволення тэмпаў росту спажывецкіх цэн прадоўжыцца і ў другім квартале 2023 года», — адзначылі ў Нацбанку.

Таксама паведамляецца, што па-ранейшаму захаваецца шэраг праінфляцыйных рызык, дынаміка якіх патрабуе павышанай увагі. Сярод іх — узровень інфляцыйных чаканняў, інтэнсіўнасць ажыццяўлення зберажэнняў у нацыянальнай валюце, а таксама паскораны рост актыўнага складніка грашовай масы. «Цяпер гэтыя рызыкі ацэньваюцца як умераныя», — падкрэслілі ў Нацбанку.

Наступныя рашэнні па стаўцы рэфінансавання Нацбанк будзе прымаць з улікам фактычнай і чаканай дынамікі інфляцыі, а таксама ацэньваючы рызыкі з боку ўнутраных і знешніх умоў і рэакцыі на іх фінансавых рынкаў.

Звязда, 24 сакавіка 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/25/68777
Текущая дата: 27.12.2024