Пра гэта паведамілі ў Цэнтры грамадскіх сувязяў ФСБ Расіі. Яна памерла 7 верасня на 90-м годзе жыцця пасля працяглай хваробы.
З пачатку Вялікай Айчыннай вайны Надзея Траян знаходзілася на часова акупаванай фашыстамі тэрыторыі, дзе ўступіла ў рады падпольнай арганізацыі Мінскай вобласці. З ліпеня 1942 года была сувязной, разведчыцай, медсястрой партызанскіх атрадаў "Сталінская пяцёрка" і "Бура" ў Мінскай вобласці. Удзельнічала ў аперацыях па ўзрыве мастоў, нападзенні на варожыя абозы, не раз уступала ў бой з карнікамі.
Адной з бліскуча праведзеных аперацый, у якой яна ўдзельнічала, была ліквідацыя гаўляйтара Беларусі рэйхскамісара Вільгельма фон Кубэ, за што яна была ўдастоена звання Героя Савецкага Саюза. Гэты подзвіг падпольшчыцы пакладзены ў аснову вядомага фільма "Гадзіннік спыніўся апоўначы".
Пасля заканчэння вайны Надзея Траян прысвяціла сябе медыцыне. Прафесійную дзейнасць яна паспяхова сумяшчала з грамадскай працай, з`яўляючыся актыўным удзельнікам ветэранскага руху, а таксама ўзначальваючы выканкам Саюза таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца СССР.
За баявыя заслугі Надзея Траян была ўдастоена высокіх дзяржаўных узнагарод, сярод якіх ордэн Леніна, два ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэны Айчыннай вайны першай ступені, Чырвонай Зоркі, Дружбы народаў.
Звязда, 9 верасня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/250/9099
Текущая дата: 15.11.2024