Генеральны пракурор Польшчы Анджэй Серамет 1 верасня выдаў пастанову аб спыненні дзеяння пагаднення з Беларуссю аб спрошчанай працэдуры прававой дапамогі па крымінальных справах, якое было падпісана ў 2002 годзе. Гэты дакумент страціў моц праз шэсць месяцаў пасля атрымання беларускім бокам адпаведнага паведамлення, паведамляе прэс-служба польскай Генпракуратуры.
Са спыненнем дзеяння пагаднення абарот правых дакументаў па крымінальных справах паміж бакамі будзе ажыццяўляцца цэнтралізавана, на аснове беларуска-польскага дагавора аб прававой дапамозе і прававых адносінах па грамадзянскіх, сямейных, працоўных і крымінальных справах ад 1994 года. У пастанове генпракурора Польшчы таксама ўказваецца, што абарот прававых дакументаў з Беларуссю "будзе жорстка кантралявацца і правярацца".
Нагадаем, перададзеная ў Мінск Генпракуратурай Польшчы і Мінюстам Літвы інфармацыя аб замежных банкаўскіх рахунках беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага стала падставай для яго арышту. Праваабаронца падазраецца ва ўхіленні ад уплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры і з 4 жніўня знаходзіцца пад арыштам. Яму пагражае турэмнае зняволенне да сямі гадоў.
І ў Варшаве, і ў Вільнюсе заявілі, што ўлады Беларусі злоўжылі сістэмай міжнародных працэдур і дагавораў для рэпрэсій у дачыненні да ўласных грамадзян.
У сувязі са скандалам вакол арышту Алеся Бяляцкага падаў у адстаўку кіраўнік дэпартамента міжнароднага супрацоўніцтва Генпракуратуры Польшчы Кшыштаф Каршніцкі, яго намеснік Анна Вісьнеўска вызвалена ад пасады.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 1 верасня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/254/8942
Текущая дата: 25.12.2024