Белорусский портал в Казахстане

Літовец спрабаваў увезці ў Беларусь буйную партыю гашышу



У пункце пропуску "Каменны Лог" на беларуска-літоўскай мяжы 6 жніўня паводле аператыўнай інфармацыі была затрымана буйная партыя, як мяркуецца, гашышу.

Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, падчас паглыбленага агляду пад ашалёўкай і за заднімі сядзеннямі аўтамабіля "Лінкальн", які ехаў з Літвы, смаргонскія пагранічнікі знайшлі восем пакетаў з рэчывам зялёнага колеру расліннага паходжання агульнай вагой прыкладна 11 кг.

Такі груз паспрабаваў увезці ў Беларусь 27-гадовы грамадзянін Літвы. Вадзіцеля і іншамарку даставілі ў Смаргонскую пагранічную групу. Распачата крымінальная справа.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 8 жніўня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/259/8467
Текущая дата: 16.11.2024