Белорусский портал в Казахстане

Вальфовіч і Тасмагамбетаў абмеркавалі пытанні старшынства Беларусі ў АДКБ



Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Вальфовіч 13 лютага ў Мінску сустрэўся з генеральным сакратаром Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы Імангалі Тасмагамбетавым.

У ходзе сустрэчы адбыўся абмен думкамі па актуальным падзеям міжнароднага парадку дня. Абмеркаваны пытанні старшынства Рэспублікі Беларусь у арганізацыі, ход выканання раней прынятых рашэнняў Камітэта сакратароў саветаў бяспекі АДКБ.

Імангалі Тасмагамбетаў праінфармаваў пра работу Сакратарыята АДКБ па падрыхтоўцы да чарговых мерапрыемстваў, запланаваных у 2023 годзе.

Аляксандр Вальфовіч акцэнтаваў увагу на беларускіх ініцыятывах у межах старшынства ў арганізацыі, якое перайшло ад Арменіі да нашай краіны з канца мінулага года, а таксама прапанаваў правесці бліжэйшае пасяджэнне Камітэта сакратароў саветаў бяспекі АДКБ у Мінску ў чэрвені гэтага года.

Звязда, 13 лютага 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/26/68380
Текущая дата: 16.11.2024