Трое грамадзян Беларусі атрымалі агнястрэльныя раненні ў маскоўскім метро.
Інцыдэнт адбыўся 23 ліпеня каля 22.00 на станцыі метро "Ахотны рад". Як паведамляе расійскае агенцтва Інтэрфакс са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах, 26-гадовы жыхар Растоўскай вобласці, ураджэнец Паўночнага Каўказа, уступіў у канфлікт з трыма грамадзянамі Беларусі і пасля слоўнай сваркі адкрыў па іх агонь з траўматычнага пісталета "Макарыч". У выніку 28-гадовы грамадзянін Беларусі атрымаў агнястрэльнае раненне ніжняй сківіцы, 27-гадовы беларус — раненне жывата, яго 19-гадовы брат паранены ў галаву.
Тры пацярпелыя знаходзяцца ў бальніцы, пагрозы іх жыццю няма. Малады чалавек, які страляў, затрыманы на месцы здарэння. Супраць яго распачата справа на падставе часткі 1 артыкула 111 КК РФ (наўмыснае нанясенне цяжкай шкоды здароўю). Максімальная санкцыя па гэтым артыкуле — восем гадоў пазбаўлення волі.
БелаПАН
Мінск, 24 ліпеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/265/8180
Текущая дата: 26.12.2024