Аб гэтым паведаміў на прэс-канферэнцыі старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў
Уладзімір Гусакоў: Працуем над стоадсоткава беларускім спадарожнікам, ён можа быць запушчаны ў 2025 годзе
«Мы працуем над новым сумесным з Расіяй касмічным апаратам з дазволам 0,35 м (у спадарожніке, які зараз на арбіце — 2 м). Але адначасова працуем і над новым 100% беларускім касмічным апаратам. Беларускі можа быць нават выраблены раней. Калі сумесны з Расіяй, думаю, запусцім у 2028 годзе, то беларускі спадарожнік можа быць запушчаны ў 2025 годзе. Там 100% беларуская камплектацыя — здымачнае абсталяванне, электроніка», — сказаў Уладзімір Гусакоў.
Беларусь даўно развівае касмічныя тэхналогіі. На калязямной арбіце працуюць беларускі касмічны апарат дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, спадарожнік сувязі «Белінтэрсат-1» і адукацыйны нанаспадарожнік BSU Sat-1 Белдзяржуніверсітэта. Хуткімі тэмпамі развіваецца Айчынная касмічная навука — ад оптыкі да матэрыялазнаўства.
Звязда, 24 студзеня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/27/68125
Текущая дата: 16.11.2024