Прэзідэнт ЗША Барак Абама выступіў з тэлезваротам да амерыканскага народа і абвясціў пра вывад да лета 2012 года 33 тыс. вайскоўцаў з Афганістана, трэць з якіх вернецца на радзіму да канца гэтага года, паведамляюць інфармагенцтвы.
Паводле слоў Барака Абамы, з 2014 года афганскі народ будзе несці адказнасць за ўласную бяспеку. У Афганістане ЗША ваююць без малога 10 гадоў.
Звязда, 24 чэрвеня 2011
Звязда, 24 чэрвеня 2011
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/272/7503
Текущая дата: 16.11.2024