Белорусский портал в Казахстане

У Расеі забаранілі нямецкую і гішпанскую гародніну



У Расеі ад сёньня ўведзеная забарона на ўвоз сьвежай гародніны зь Нямеччыны ды Гтшпаніі з-за выбуху там кішачнай інфэкцыі. Як паведаміў галоўны санітарны лекар краіны Генадзь Анішчанка, калі сытуацыя не палепшыцца, забарона распаўсюдзіцца на ўсю эўрапейскую гародніну.

Крыніцай інфэкцыі лічаць кансэрваваныя агуркі з Гішпаніі. Большасьць выпадкаў заражэньня і сьмяротных сыходаў зарэгістраваная ў Нямеччыне – там загінулі 10 чалавек, каля 300 - пераважна, жанчыны - маюць сымптомы захворваньня.

Радыё Свабода
30 траўня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/275/6819
Текущая дата: 19.05.2024