Белорусский портал в Казахстане

Генштаб РФ: ядзерныя сілы РФ з 2015 года будуць бяссільнымі супраць ПРА ЗША



Расійскія вайскоўцы нечакана прызналі велізарную небяспеку з боку амерыканскай сістэмы проціракетнай абароны. Пасля 2015 года сістэма ПРА будзе ў стане збіваць расійскія міжкантынентальныя балістычныя ракеты, заявіў у пятніцу намеснік кіраўніка Генштаба, начальнік Галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генштаба УС РФ Андрэй Трацяк.

Да такой высновы, паводле слоў генерал-лейтэнанта, прыйшлі навукова-даследчыя арганізацыі Мінабароны, аналізуючы планы мадэрнізацыі амерыканскай ПРА і размяшчэнне яе элементаў ва Усходняй Еўропе.

Начальнік Генштаба Мікалай Макараў на той жа канферэнцыі сказаў, што не верыць заявам ЗША, быццам Расіі няма чаго баяцца амерыканскай ПРА ў Еўропе. Калі праблема не будзе вырашана, то гэта можа прывесці да новай гонкі ўзбраенняў, падкрэсліў генерал.

Звязда
21 траўня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/277/6638
Текущая дата: 18.05.2024