Белорусский портал в Казахстане

Долар патаннеў трэці раз запар на Беларускай валютна-фондавай біржы



Беларускі рубель завяршыў таргі ў сераду на БВФБ, не саступіўшы ніводнай валюце: долар і расійскі рубель патаннелі, а еўра і юань засталіся на ранейшых пазіцыях.

Курс долара ўпаў на 0,0072 BYN да 2,6786 BYN/USD. За тры дні падзення долар стаў лягчэй на 0, 0528 BYN да мінімуму за 16 дзён. З пачатку студзеня кошт долара знізіўся на 0,0578 BYN.

Курс еўра сёння не памяняўся і застаўся на ўзроўні 2,9000 BYN / EUR. Аб’ём таргоў еўра падскочыў у 30 разоў, але застаецца вельмі маленькім — усяго 0,6 мільёнаў еўра.

Курс расійскага рубля апусціўся на 0,0021 BYN да 3,8568 BYN/100 RUB і пакінуў максімум за 15 дзён. З пачатку года сотня расійскіх рублёў падаражэла на 0,0733 BYN

Сяргей Куркач
Звязда, 11 студзеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/28/67891
Текущая дата: 16.11.2024