Белорусский портал в Казахстане

Віншаванні Прэзідэнта Беларусі



Дарагія суайчыннікі!
Сардэчна віншую вас з Першамаем — святам веснавога абнаўлення, светлых надзей і стваральнай працы.

Дзякуючы старанням і талентам беларусаў прыгажэюць нашы гарады і вёскі, будуюцца сучасныя вытворчасці, развіваецца сацыяльная сфера, умацоўваецца незалежнасць роднай Айчыны.

Сёння перад намі стаіць новая задача — пераход да інавацыйнай мадэлі развіцця эканомікі і краіны ў цэлым. Ад прадпрымальнасці і ініцыятыўнасці кожнага канкрэтнага чалавека ў многім залежыць будучыня Беларусі.

Перакананы, што, аб`яднаўшы намаганні, мы пераадолеем любыя цяжкасці і перашкоды.

У гэты дзень мы славім перадавікоў вытворчасці і ўсіх працаўнікоў, чыімі рукамі ствараецца дабрабыт нашай краіны.

Няхай цяпло гэтага цудоўнага свята падорыць вам і вашым блізкім вясенні настрой і аптымізм, надасць сілы для новых працоўных перамог.

Жадаю вам моцнага здароўя, шчасця, поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

Звязда
30 красавіка 2011 

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/288/6196
Текущая дата: 06.11.2024