Белорусский портал в Казахстане

Лібія: у Місураце страляюць



У лібійскім горадзе Місурата працягваюцца перастрэлкі і ракетныя абстрэлы. Нягледзячы на тое, што ўчора рэжым Муамара Кадафі заявіў аб прыпыненьні аблогі гораду, паўстанцкая Пераходная нацыянальная рада ахарактарызавала дзеяньні ўладаў як «брудны падман».

Учора паведамлялася, што ўлады даручылі старэйшынам мясцовых ляяльных Кадафі плямёнаў пераканаць паўстанцаў скласьці зброю цягам 48 гадзінаў. Намесьнік міністра замежных справаў Лібіі Халед Каім заявіў, што, калі перамовы не дадуць вынікаў, кіраўнікі кланаў могуць узброіць і накіраваць у Місурату для барацьбы з паўстанцамі да 300 тысяч чалавек.

У суботу ў Місураце загінулі болей як 200 чалавек.

Радыё Свабода
24 красавіка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/289/6109
Текущая дата: 06.11.2024