Белорусский портал в Казахстане

Расея адмовіла Кадафі



Расея не зьбіраецца ініцыяваць экстранага паседжаньня Рады бясьпекі ААН па сытуацыі ў Лібіі, заявіў памочнік прэзыдэнта Расеі Сяргей Прыходзька.

Раней агенцтва Ройтэр са спасылкай на лібійскае тэлебачаньне Джана паведаміла, што Лібія зьвярнулася да Расеі з гэтай просьбай у сувязі зь дзейнай ваеннай апэрацыяй у краіне.

Раней міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што Масква не падтрымае рэзалюцыяў ААН па пашырэньні мандату дзейнай вайсковай місіі НАТО ў Лібіі.

Радыё Свабода
27 красавіка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/289/6163
Текущая дата: 06.11.2024