Рэгіянальны дырэктар Сусьветнай харчовай праграмы ААН Далі Бэльгасмі паведаміў, што праз два месяцы Лібію можа ахапіць шырокамаштабны харчовы крызіс, калі да таго часу не запоўняцца склады і ня будуць наладжаныя сеткі разьмеркаваньня. Паводле ААН, харчоў, якія цяпер захоўваюцца на складах, хопіць на 45-60 дзён, пасьля чаго шмат хто будзе вымушаны скараціць свой рацыён.
Паводле функцыянэра ААН, сёньня ў харчовай дапамозе маюць патрэбу ня менш за 600 тысячаў лібійцаў. Праблему ўскладняе тое, што ад пачатку канфлікту краіну пакінулі каля паўмільёна замежных работнікаў, якія працавалі пераважна ў харчовай прамысловасьці. Больш за палову прадуктаў харчаваньня ў Лібіі складае імпарт.
Радыё Свабода
28 красавіка 2011
Радыё Свабода
28 красавіка 2011
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/289/6174
Текущая дата: 06.11.2024