Белорусский портал в Казахстане

Выбух у кавярні ў Маракешы: 14 забітых



Міністэрства ўнутраных справаў Марока паведаміла, што ў выніку выбуху ў кавярні ў горадзе Маракеш загінула 14 і было паранена 20 чалавек.

У заяве міністэрства выбух называецца «крымінальным актам», сярод ахвяраў ёсьць замежныя турысты. У першых паведамленьнях меркавалася, што выбух адбыўся з-за канцэнтрацыі газу ў падвале будынка. Маракеш – папулярны турыстычны цэнтар у Марока.

Радыё Свабода
28 красавіка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/289/6190
Текущая дата: 06.11.2024