Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Таджыкістан абмеркавалі развіццё супрацоўніцтва абаронных ведамстваў



У Мінску адбылася сустрэча міністра абароны Беларусі Віктара Хрэніна з міністрам абароны Таджыкістана Шэралі Мірзо, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.

У ходзе сустрэчы міністры абароны Беларусі і Таджыкістана абмеркавалі пытанні бяспекі ў зонах адказнасці АДКБ, а таксама стан двухбаковага супрацоўніцтва паміж абароннымі ведамствамі і перспектывы яго развіцця.

Па выніках сустрэчы бакі зацвердзілі план супрацоўніцтва паміж міністэрствамі абароны Беларусі і Таджыкістана на 2023 год.

4 студзеня 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/29/67801
Текущая дата: 16.11.2024