Белорусский портал в Казахстане

Пытанне "карты паляка" непакоіць парламент Літвы



Парламент Літвы абмяркоўвае пытанне распаўсюджання сярод палякаў Літвы так званай "карты паляка".

Парламентарый Гінтарас Сангайла ўжо не ў першы раз ініцыяваў разгляд гэтага пытання парламентам: першы раз яго заклік звярнуцца ў Канстытуцыйны суд Літвы па тлумачэнне, ці не парушаюць члены парламента Літвы — уладальнікі "карты паляка" — Асноўны закон краіны, пакляўшыся ў лаяльнасці адной і другой дзяржаве, так і не быў разгледжаны. На гэты раз Гінтарас Сангайла прапанаваў парламенту ўхваліць праект звароту ў ведамствы Еўрапейскага саюза з просьбай ацаніць адпаведнасць паводзін літоўскіх палітыкаў, уладальнікаў "карты паляка", якія атрымалі імунітэт ЕС, этыцы еўрапарламентарыя. Гаворка ідзе пра кіраўніка партыі "Выбарчая акцыя палякаў Літвы" Вальдэмара Тамашэўскага, еўрапарламентарыя ад Літвы. Галоўная камісія па службовай этыцы аднойчы асудзіла паводзіны гэтага парламентарыя, які заявіў у ЕС пра парушэнні правоў палякаў у Літве, што выклікала крытыку Літвы з боку Еўрапарламента. Еўрапарламент тады папрасіў Еўракамісію ў мэтах абароны Тамашэўскага звярнуцца ў літоўскія ведамствы і нават, калі спатрэбіцца, пачаць працэдуру парушэння Літвой законаў ЕС.

Зараз просьбу ініцыятара звароту ў ЕС падтрымалі яшчэ 55 дэпутатаў парламента: гэта пытанне ўключана ў парадак дня. Гінтарас Сангайла выказаў упэўненасць у тым, што прапанова будзе падтрымана большасцю галасоў парламентарыяў Літвы.

Звязда
21 красавіка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/291/6017
Текущая дата: 06.11.2024