Многія прыхільнікі мыльных тэлеопер з часам становяцца пацыентамі ўрачоў-неўролагаў. Прычына — правалы ў памяці, паведаміла ўрач-неўролаг 11-й гарадской паліклінікі Вольга Меркуль.
Спачатку, адзначыла спецыяліст, пры звароце да неўролага такія людзі часцей за ўсё скардзяцца на галаўныя болі і галавакружэнні. І толькі пасля адкрытай размовы прызнаюцца, што перыядычна "ўсё забываюць".
— Высвятляецца, што кожны дзень яны глядзяць тэлевізійныя серыялы. Такое баўленне часу адмоўна адбіваецца на працы мозга, чалавек проста страчвае памяць, — удакладніла Вольга Меркуль.
Таксама негатыўна на разумовую дзейнасць і нервовую сістэму ў цэлым уплываюць камп`ютарныя гульні і "завісанне" на суткі ў інтэрнэце. Каб не страціць памяць, доктар парэкамендавала яе трэніраваць — рашаць матэматычныя задачы, крыжаванкі, сканворды, запамінаць на памяць тэлефонныя нумары, завучваць вершы, гуляць у шахматы і шашкі.
— Медыкаментозная тэрапія прапануецца ў крайнім выпадку, калі ставіцца сур`ёзны дыягназ, напрыклад, энцэфалапатыя — парушэнне функцыі галаўнога мозга, — падкрэсліла Вольга Меркуль.
Вольга Грыгор`ева
28 сакавіка 2011
Звязда

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/297/5464
Текущая дата: 26.12.2024