Белорусский портал в Казахстане

AliExpress, Wildberries, Uber: у Беларусі ўрэгулявалі і спрасцілі работу пляцовак-агрэгатараў



У Беларусі ўрэгулявалі і спрасцілі работу пляцовак-агрэгатараў. Аб гэтым паведаміла начальніца галоўнага ўпраўлення плацежнай сістэмы і лічбавых тэхналогій Нацыянальнага банка Таццяна Рускевіч.

Закон "Аб плацежных сістэмах і плацежных паслугах" прадугледжвае комплекснае рэгуляванне дзейнасці па прыёме плацяжоў у адрас трэціх асоб.

"Гэта навацыя дасць магчымасць працаваць на нашым плацежным рынку прасцей і танней такім сэрвісам, як Ozon, Wildberries, Yandex, Uber, AliExpress, Booking.com, і іншым пляцоўкам-агрэгатарам. Пры гэтым такія ж патрабаванні будуць распаўсюджвацца на аналагічных беларускіх пастаўшчыкоў плацежных паслуг. Такім чынам, узнікае і канкурэнцыя на нашым рынку, і магчымасць у аднолькавых умовах працаваць", - сказала Таццяна Рускевіч.

Паводле яе слоў, у рабоце над праектам закона прыцягваліся беларускія і расійскія пляцоўкі-агрэгатары.

"Яны расказвалі, якія бізнес-працэсы неабходна ажыццяўляць. Спадзяюся, яны будуць прымаць удзел у грамадскім абмеркаванні падзаконных актаў", - дадала прадстаўніца Нацбанка.

"Да такіх кампаній будуць устаноўлены патрабаванні па гарантаваным завяршэнні разлікаў (гэта спецыяльны рахунак, праз які грашовыя сродкі ідуць транзітам), гарантыйным фондзе або банкаўскай гарантыі", - адзначыла Таццяна Рускевіч.

29 красавіка 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/3/64747
Текущая дата: 03.05.2024