Грамадзянін Грузіі спрабаваў вывезці з Беларусі 235 тыс. еўра, падаўшы падробленыя дакументы, якія пацвярджаюць іх паходжанне. Пра гэта паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт
«Кіруючыся на легкавым аўтамабілі Volkswagen праз пункт пропуску «Беняконі», грамадзянін Грузіі задэклараваў 235 тыс.еўра. Так як агульная сума наяўных грашовых сродкаў перавышала $100 тыс., кіроўца падаў неабходныя дакументы аб іх паходжанні. Гродзенскія мытнікі ўсумніліся ў сапраўднасці заяўленых звестак і правялі праверку, у выніку якой высветлілася, што грошы нібыта паступілі грамадзяніну ад неіснуючых фірмаў», — распавялі ў ДМК.
Па факце незаконнага перамяшчэння праз граніцу грашовых сродкаў у буйным памеры Гродзенскай рэгіянальнай мытняй распачата крымінальная справа ў адпаведнасці з ч. 2 арт.228 КК Рэспублікі Беларусь. Санкцыя артыкула, паводле якога мытня распачала крымінальную справу, прадугледжвае пакаранне аж да пазбаўлення волі на тэрмін да пяці гадоў.
Грашовыя сродкі канфіскаваныя да рашэння суда.
Звязда, 30 ліпеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/3/74831
Текущая дата: 15.11.2024