У горадзе Кстова Ніжагародскай вобласці РФ завяршыўся VIII Міжнародны турнір па самба "Мемарыял заслужанага трэнера СССР М.Г.Бурдзікава" з удзелам беларусаў, паведамілі ў прэс-службе Мінспорту.
На спаборніцтвах прадстаўнікі нашай каманды заваявалі тры залатыя, два срэбныя і восем бронзавых медалёў. Пераможцамі турніру сталі Таццяна Мацко (у вагавой катэгорыі да 59 кг), Даніэла Ждан (да 65 кг) і Марыя Кандрацьева (звыш 80 кг). Срэбныя ўзнагароды выйгралі Уладзіслаў Саяпін (да 71 кг) і Карына Шут (да 80 кг).
На трэцюю прыступку п`едэстала гонару падняліся Алена Купава (да 54 кг), Лізавета Лапаева (да 59 кг), Хрысціна Яўсюк (да 65 кг), Паліна Граматнёва (да 80 кг), Валерыя Хрушчова, Настасся Яўсеева (абедзве - звыш 80 кг), Ілья Ламіваротаў (да 79 кг) і Уладзімір Батракоў (да 98 кг).
7 жніўня 2024, Мінск
БЕЛТА
7 жніўня 2024, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/3/74883
Текущая дата: 15.11.2024