Белорусский портал в Казахстане

"Бабруйскаграмаш" паставіць партыю сельгастэхнікі на Мадагаскар у пачатку 2023 года



"Бабруйскаграмаш" паставіць чарговую партыю сельскагаспадарчай тэхнікі на Мадагаскар у першым квартале 2023 года, паведамілі на прадпрыемстве.

Прадпрыемства з рабочым візітам наведаў кіраўнік кампаніі Bemaco, дылерскага цэнтра "Бабруйскаграмаш" у Рэспубліцы Мадагаскар Рыяна Салофа Лала. Партнёр азнаёміўся з вытворчасцю, наведаў выставачную экспазіцыю, на якой была прадстаўлена шырокая лінейка сельскагаспадарчых машын і абсталявання, што вырабляюцца прадпрыемствамі холдынга.

Асаблівы інтарэс у госця выклікалі машыны для ўнясення вадкіх арганічных і мінеральных угнаенняў, пасяўныя агрэгаты і глебаапрацоўчае абсталяванне.

З 2022 года на палях Мадагаскара пачалі работу сеялкі пнеўматычныя, дыскавыя бароны, машыны для ўнясення вадкіх арганічных угнаенняў.

У ходзе сустрэчы былі падведзены вынікі паспяховага супрацоўніцтва з кампаніяй Bemaco, а таксама дасягнута дамоўленасць на пастаўку чарговых партый сельскагаспадарчай тэхнікі на Мадагаскар. Адгрузкі будуць ажыццёўлены ў першым квартале 2023 года.

ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Бабруйскаграмаш" з`яўляецца адным з буйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчых машын і прыстасаванняў у краінах Усходняй Еўропы. Прадпрыемства працуе на рынку сельскагаспадарчай тэхнікі з 1974 года. Асартымент прадукцыі налічвае больш за 150 найменняў. На сённяшні дзень тэхніка холдынга пастаўляецца больш як у 50 краін свету.

2 снежня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/30/67266
Текущая дата: 16.11.2024