Белорусский портал в Казахстане

Iндэкс дэмакратыі: Беларусь 130 сярод 167



Паводле індэксу дэмакратыі, які складае аналітычны аддзел брытанскага часопісу Economist (Economist Intelligence Unit), Беларусь знаходзіцца на 130 месцы з канца сярод 167 краінаў сьвету. У рэйтынгу Беларусь аднесеная да катэгорыі краінаў, якія характарызуюцца, як “аўтарытарныя рэжымы”.

    Нігер 128
    Беларусь 130
    Ангола 131
    Казахстан 132
    Азэрбайджан 135
    Таджыкістан 149
    Узбэкістан 164
    Туркмэністан 165

У 2006 годзе  Беларусь займала 128 месца, у 2008 – 132 месца паводле рэйтынгу Economist Intelligence Unit.

Суседнія з Беларусьсю Літва (41), Латвія (48), Польшча (48) і Ўкраіна (67) аднесеныя да катэгорыі “дэмакратыі з недахопамі”, а Расея (107) да катэгорыі “гібрыдны рэжым”.

На першым месцы паводле індэксу дэмакратыі – Нарвэгія, на апошнім – Паўночная Карэя.

Гэта ўжо трэці індэкс дэмакратыі, які робіць аналітычная група часопісу Economist. Ён адлюстроўвае сытуацыю па стане на лістапад 2010 году. Індэкс характарызуе стан дэмакратыі ва 167 дзяржавах, і ахоплівае практычна ўсё насельніцтва сьвету.

Індэкс дэмакратыі Economist Intelligence Unit заснаваны на пяці катэгорыях: выбарчы працэс і плюралізм, грамадзянскія свабоды, дзейнасьць ураду, ўдзел у палітычным жыцьці і палітычная культура. Краіны адносяць да аднаго з чатырох тыпаў рэжымаў: поўная дэмакратыя, дэмакратыя з недахопамі, гібрыдныя рэжымы, і аўтарытарныя рэжымы.

15 сьнежня 2010
Радыё Свабода



Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/303/3308
Текущая дата: 05.11.2024