Рубін — ад сэрца, гранат — ад імпатэнцыі
Праклён "левага вока Рамы"
Самацветам і паўкаштоўным камяням з даўніх часоў прыпісвалася цудадзейная моц. Лічылася, што яны могуць дапамагчы вылечыць хворага, прынясуць удачу ў каханні, шанцаванне ў справах, а могуць і наадварот — разарыць чалавека, нашкодзіць здароўю, адабраць удачу і г.д. Самымі моцнымі ахоўнымі талісманамі станавіліся правільна падабраныя самацветы, якія падносілі ў якасці падарунка. Найлепш, калі падарунак рабіў блізкі, дарагі сэрцу чалавек.
Ад Карла Смелага да Паўла Дзямідава
Алмаз (дыямент) — адзін з самых цвёрдых прыродных матэрыялаў. У старажытнасці яго называлі "адамант" — неадольны. З ім звязана шмат прыгожых і страшных легендаў. Напрыклад, у Індыі лічылася, што адно імгненне Вечнасці пройдзе тады, калі будзе цалкам сточаны велізарны алмаз, да якога раз у тысячагоддзе прылятае крумкач, каб павастрыць свае кіпцюры.
Наўрад ці ў свеце знойдзецца хоць адзін знакаміты алмаз, за якім не цягнуўся б у гісторыі крывавы след. Так, адзін з самых прыгожых алмазаў — "Сансі" неаднаразова станавіўся непераадольнай спакусай для зладзеяў і сквапных асобаў, апантаных бляскам шыкоўнага каменя. Яго гісторыя пачынаецца ў Індыі ў сярэдзіне XІ стагоддзя, калі ён быў знойдзены купцом на дне глыбокай цясніны. Алмаз быў празрысты, як крынічная вада, і важыў 101,25 карата. Потым алмаз належыў многім дынастыям султанаў Цэнтральнай Індыі. Адзін з іх, паводле легенды, быццам бы разарыў дзяржаву, набыўшы гэты камень (па іншай версіі, страціў жыццё па вяртанні з паходу ад рукі свайго зайздроснага сквапнага сына, які захацеў валодаць каменем).
Першым еўрапейскім уладальнікам "Сансі" стаў герцаг Бургундыі Карл Смелы, на загад якога алмаз быў агранены і ператварыўся ў брыльянт у 53,33 карата. Герцаг лічыў камень сваім талісманам, аднак ён не выратаваў гаспадара ад смерці ў бітве пры Нансі (1477 год). Салдат-марадзёр выкраў каштоўнасць з трупа герцага і — не ведаючы яго сапраўднай цаны — прадаў палкавому капелану за 1 гульдэн. Капелан прыняў брыльянт за асколак шліфаванага венецыянскага шкла і прадаў яго за 7 талераў. Камень яшчэ не раз мяняў уладальніка, пакуль не патрапіў да ювеліра, які правільна яго ацаніў і за вялікія грошы прадаў партугальскаму каралю Альфонсу Афрыканскаму, а той, у сваю чаргу, каб разлічыцца з даўгамі, прадаў брыльянт за 100 000 франкаў багатаму французскаму маркізу Нікаласу Гарлею де Сансі. Яго імем і сталі называць камень.
Брыльянтам "Сансі" ў розны час валодалі кардынал Мазарыні, англійскія і французскія каралі (ён нават упрыгожваў карону французскіх манархаў). У часы французскай рэвалюцыі камень коштам у 1 млн ліўраў быў выкрадзены разам з іншымі каралеўскімі ўпрыгожаннямі. У 1830 годзе яго набыў расійскі багацей, гаспадар уральскіх заводаў Павел Дзямідаў. Сёння знакаміты брыльянт можна пабачыць у Галерэі Апалона ў Лувры, аднак існуе меркаванне, што ў Парыжы — толькі шкляная падробка, а месцазнаходжанне шыкоўнага арыгінала застаецца невядомым.
Змрочнай славай карыстаецца алмаз "Хоўп" (англ. — надзея), пра які можна напісаць серыю раманаў жахаў — так часта яго набыццё прыводзіла да заўчаснай смерці ўладальніка. Яго лічылі ракавым і верылі, што ён прыносіць няшчасці кожнаму свайму гаспадару.
Шыкоўны брыльянт масай 45,5 карата мае рэдкі глыбокі сапфірава-сіні колер цудоўнай чысціні. Другога падобнага ў свеце няма. Камень быў прывезены з Індыі (разам з чумой, як лічылі тады многія) і прададзены французскаму каралю Людовіку XІV. Прадавец — Жан Баціста Таверн`е — расказаў манарху індыйскую легенду, якая сцвярджала, што алмаз быў вокам бога Рамы. Але Таверн`е "забыўся" ўдакладніць, што вока было левым і, згодна з легендай, прыносіла пакаранні. Сам прадавец пазней быў разарваны сабакамі, а Людовік XІV наступіў на ржавы цвік і памёр ад гангрэны. Алмаз патрапіў да Марыі-Антуанеты, якая часам давала яго панасіць прынцэсе Ламбаль. У гады французскай рэвалюцыі абедзве былі забітыя. Брыльянт дастаўся нейкаму кадэту, які прадаў яго ювеліру (абодва хутка памерлі). Тады ж брыльянт быў падзелены на часткі і прададзены. На той час у ім засталося ўсяго 14 каратаў. Англійскі банкір Генры Хоўп набыў алмаз, даў яму сваё імя і... памёр ад невядомай хваробы. Яго сына атруцілі, унук разарыўся. Султан Егіпта Абдул Гамід ІІ падарыў "Хоўп" сваёй палюбоўніцы. Яе забілі, султан быў выгнаны за межы краіны. Затым князь Карыткоўскі падарыў брыльянт парыжскай танцоўшчыцы Ледзю, якую потым сам жа і застрэліў ў прыступе рэўнасці. Чарговы ўладальнік "Хоўпа", іспанец, патануў. Муж і жонка, якім дастаўся "Хоўп", пайшлі на дно разам з "Тытанікам".
У 1910 годзе "Хоўп" за астранамічную суму ў 550 тысяч франкаў набыў ювелір П`ер Карцье, які пачаў актыўна распаўсюджваць чуткі пра звязаныя з каменем праклёны. Пасля Карцье камень у выглядзе калье трапіў да дачкі ўладальніка газеты Washіngton Post Эвелін Уолш-Маклін. Яна асвяціла брыльянт у царкве і насіла, не здымаючы, а таксама давала пагуляць з ім свайму маленькаму сыну. Яе сямейнае жыццё склалася трагічна: муж — закончаны алкаголік — быў змешчаны ў псіхіятрычную бальніцу, сын у маладым узросце трапіў пад аўтамабіль, дачка наглыталася снатворнага. Унукі Эвелін прадалі камень ювеліру Гары Уінстану, які не верыў у змрочную рэпутацыю каменя і стаў, бадай што, адзіным уладальнікам брыльянта, якога не напаткаў рок. Многія тлумачылі такое шанцаванне тым, што Уінстан праводзіў вядомыя на ўсе Злучаныя Штаты "алмазныя вечары", дзе выстаўляў "Хоўп" на агляд, а атрыманыя грошы траціў на дабрачыннасць. У 1958 годзе Гары Уінстан падарыў брыльянт Смітсанаўскаму інстытуту ў Вашынгтоне, дзе той знаходзіцца і сёння. Сёння "Хоўп" лічыцца самым дарагім невялікім прадметам у свеце, яго ацэньваюць у $200 млн.
...Не менш драматычная гісторыя яшчэ аднаго знакамітага алмаза — "Кох-і-нор". Пра яго гавораць, што ён ні разу не быў набыты ці прададзены за грошы і што цаной яго заўсёды было чалавечае жыццё. Паводле легенды, на беразе індыйскай ракі Ямуны паганятыя сланоў знайшлі багата апранутага маленькага хлопчыка, у капялюшык якога быў ушыты каштоўны камень вагой каля 800 каратаў. Гэта быў сын бога Сонца — Карна.
Брыльянт быў знойдзены ў Індыі ў 56 годзе да новай эры. У 1304 годзе султан Аладзін Кхілі падманам адабраў камень у цара Мальвы і звёз у Дэлі. Персідскі шах, якому камень трапіўся на вочы, усклікнуў у захапленні: "Ды гэта ж сапраўдная гара святла!". Так алмаз атрымаў сваю назву: у перакладзе з фарсі "Кох-і-нор" азначае "гара святла". У 1747 годзе шаха забіла ўласная стража. Калі ў 1848 годзе ўспыхнула паўстанне двух сікхскіх палкоў, усе каштоўнасці былі аб`яўленыя ваеннымі трафеямі і перапраўленыя ў Англію.
Цікава, што нягледзячы на гучную назву і шматлікія агранкі, камень заставаўся бляклым. Калі ён патрапіў у Еўропу, з Амстэрдама быў выкліканы лепшы аграншчык, які з дапамогай паравога гранільнага станка ператварыў камень-гігант у звычайны па вазе брыльянт у 109 каратаў. У 1911 годзе "Кох-і-нор" быў упраўлены ў малую Каралеўскую дзяржаўную карону Вялікабрытаніі, вырабленую для каралевы Марыі. Сёння гэта самая вядомая каштоўнасць "Туманнага Альбіёну".
...Алмазы ў значна большай ступені, чым іншыя камяні, валодаюць трыма галоўнымі якасцямі самацветаў: прыгажосцю, даўгавечнасцю і рэдкасцю. Яны здольныя выпраменьваць таямнічае святло — ад нябесна-блакітнага да сонечна-жоўтага і вогненна-чырвонага. Паводле вераванняў старажытных індусаў, у кожным алмазе дамінуе адзін з пяці першасных элементаў: зямля, вада, паветра, неба і агонь.
Алмаз зямлі шчыльны, ён дапамагае заваяваць уладу. Сёння многія кіраўнікі дзяржаў носяць пярсцёнкі з падобнымі алмазамі. Алмаз вады халодны і празрысты, ён дае славу, багацце і задавальненне ў каханні. Алмаз паветра лёгкі і востраканечны, ён спрыяе набыццю вытанчанасці і грацыі. Алмаз неба бліскучы і чысты, ён прыносіць сваім уладальнікам моцнае здароўе. Алмаз агню ружова-чырвоны, ён перадае людзям сваю энергію, робіць іх храбрымі і магутнымі.
Лічыцца, што алмазы з зялёным адлівам робяць жанчыну пладавітай і палягчаюць роды. Усім без выключэння брыльянтам прыпісваюць здольнасць вылечваць склероз, папярэджваць утварэнне камянёў у арганізме. Ёсць меркаванне, што сузіранне гэтага самацвета робіць чалавека больш вясёлым і... праніклівым. Брыльянт можа падарыць дабрадзейнасць, здароўе, мужнасць і поспех. У прынцыпе, алмаз могуць насіць усе людзі за выключэннем злачынцаў (здаўна лічылася, што гэты камень наклікае на іх нябеснае пакаранне).
Камень падману
...Калі брыльянт адмоўна ўздзейнічае толькі на злачынцаў, то апал ні для каго не робіць выключэння. Здаўна гэты камень лічыўся нешчаслівым, ён быццам бы спрыяў пошуку дарогі да авалодання чорнай магіяй, а потым пакідаў свайго ўладальніка на разарванне цёмным сілам. Апал не прынята дарыць — ён спараджае варожасць да дарыльшчыка і непазбежна становіцца прычынай спрэчкі. У Еўропе апал называюць каменем падману, бо ён насылае пустыя спадзяванні і надзеі. Больш за тое, уладальнік апала губляе ўсякую пільнасць і не можа прадбачыць небяспеку, якая набліжаецца. Каб пазбегнуць непрыемнасцяў, знаўцы раяць нават не зазірацца на апалы ў вітрынах крамаў.
Куды больш прыемнымі стануць наступствы набыцця лазурыту. На Усходзе гэты камень нярэдка выкарыстоўвалі ў медыцыне, з дапамогай яго лячылі радыкуліты, неўрозы, язвы... Астролагі называюць лазурыт каменем магутнага Юпіцера. Яго асабліва раяць насіць тым, хто звязаны з гэтай планетай, напрыклад, народжаным у чацвер.
Каменем, які прыносіць шчасце, лічыцца біруза. Яна надзвычай добразычлівая да чалавека. Яшчэ ў старажытнасці лічылі, што біруза папярэджвае сямейныя спрэчкі, змякчае гнеў і прыносіць дастатак. Камень можна выкарыстоўваць як талісман: ён адцягвае на сябе сурокі, адрасаваныя ўладальніку. Самай лепшай у свеце лічыцца іранская біруза.
Магічнымі ўласцівасцямі валодаюць і гранаты. Чырвоныя абуджаюць моцныя жаданні і апантанасць, зялёныя — лечаць імпатэнцыю. Калі гранат раптам пацямнеў, значыць, нястрымныя жаданні яго ўладальніка перайшлі межы дапушчальных нормаў. Выкрадзены гранат спрыяе гібелі злодзея. Набыты ён ператворыцца ў талісман толькі праз шмат гадоў. Падораны ці атрыманы ў спадчыну гранат становіцца добрым сябрам.
Рубін таксама мае звышнатуральныя ўласцівасці. Ён здольны скіраваць думкі чалавека на вялікія дасягненні. Сумленным людзям гэты камень прыносіць каханне і шчасце, зменай колеру сігналізуе пра блізкую небяспеку, а чэрствага, жорсткага чалавека рубін ператварае ледзь не ў дэмана. Лічыцца, што рубін здымае нуду, лечыць сэрца, паясніцу і вяртае сілы. Падораны каханаму чалавеку, ён развівае тэмперамент, пазбаўляе ад імпатэнцыі і фрыгіднасці.
Неадназначным з`яўляецца сапфір. Мяркуюць, што гэты камень умацоўвае вернасць, цнатлівасць, ахоўвае ад вераломства і... ахалоджвае страсць. Ён добра ўплывае на работу шчытападобнай і шышкападобнай залозаў (апошняя рэгулюе дзейнасць вуха, горла і носа).
Прыгожыя ізумруды цэняцца даражэй нават за брыльянты. Іх трапяткі зялёны колер здаўна быў сімвалам жыцця, маладосці, чысціні і вернасці. Лічыцца, што ізумруд умацоўвае сэрца, выратоўвае ад злых духаў, прыступаў эпілепсіі, а тым, хто хацеў мець добры зрок, раілі насіць ізумруд на шыі. Яшчэ адна міфічная якасць гэтага самацвета — нецярплівасць да хлусні, вераломства і падману. У такіх уладальнікаў ізумруд расколваецца на дробныя кавалачкі, папросту "ўзрываецца". Прынята лічыць, што лепей за ўсё ізумруды падыходзяць бландзінкам, а брунеткам больш да твару рубіны і сапфіры. Рудым прыгажуням ідэальна пасуюць брыльянты.
Падрыхтавала Інга Міндалёва.
Звязда 03.09.2010

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/307/1823
Текущая дата: 05.11.2024