Сакрэты сямейнага шчасця і моцных шлюбных адносінаў раскрылі аўстралійскія навукоўцы: мужу не варта паказваць, што ён атрымлівае ад шлюбу больш задавальнення, чым жонка. Да такой высновы прыйшлі навукоўцы аўстралійскага Універсітэта Дзікіна, паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы.
"Мы павінны папярэдзіць жанатых мужчын, што калі яны будуць адкрыта паказваць сваёй палове, што з`яўляюцца больш шчаслівымі ў шлюбе, то ім можна смела рыхтавацца да разводу", — цытуюць газеты высновы аўстралійскіх навукоўцаў.
Даследаванне праводзілі эканамісты. Яны назвалі выяўлены феномен "Дыстанцыяй шчасця". Прааналізаваўшы дзясяткі тысяч шлюбных саюзаў у Аўстраліі, Вялікабрытаніі і Германіі, яны высветлілі, што гэты эфект спрацоўвае толькі ў адным кірунку: калі муж больш шчаслівы ў шлюбе, чым жонка, тая падасць на развод, але не наадварот. Разрыў паміж адчуваннямі сужэнцаў павялічваецца, калі жонка перагружаная хатнімі справамі, а таксама ў выпадку, калі яны з мужам паходзяць з розных сацыяльных груп, альбо калі яе даход значна вышэйшы за сярэдні.
Але ён знікае, калі муж і жонка адносяцца да аднаго кола, калі вызнаюць адну і тую ж веру, калі муж бярэ на сябе частку хатніх клопатаў, калі жонка не ходзіць на працу, застаючыся хатняй гаспадыняй, калі яна студэнтка або пенсіянерка. "Даследаванне паказвае, што немагчыма прадухіліць развод такой пары, пераразмеркаваўшы завышаны ўзровень шчасця мужа да жонкі. Муж не можа падзяліцца з жонкай сваім шчасцем", — тлумачаць навукоўцы.
Звязда
4 верасня 2010

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/307/1832
Текущая дата: 05.11.2024