Белорусский портал в Казахстане

Старыя рэчы перашкаджаюць жанчыне пазбавіцца ад лішніх кілаграмаў



Усё, што знаходзіцца ў доме, так ці інакш звязана з нашай падсвядомасцю, жаданнямі і будучыняй. Трэба памятаць, што далёка не кожная рэч можа прынесці гаспадару карысць.

Для захавання здаровай касмічнай экалогіі варта перыядычна праводзіць глабальную інвентарызацыю і без шкадавання пазбаўляцца ад усяго, што "забруджвае" энергетыку дома. А гэта можа быць:

... стары абутак і вопратка

Мілыя сэрцу тапкі "працуюць" у плюс толькі ў цэлым выглядзе. Як толькі абутак парваўся ці знасіўся — ад яго трэба пазбаўляцца. Тое ж тычыцца вопраткі. Не варта ператвараць дом у склад старых паношаных рэчаў. Усе яны прыцягваюць негатыўную энергію і нават перашкаджаюць пераменам. Адэпты фэн-шую лічаць, што старыя рэчы перашкаджаюць жанчыне пазбавіцца ад лішніх кілаграмаў, прыўносяць у жыццё мітусню і занепакоенасць. Выкідаць усё без разбору, зразумела, не трэба, а вось правесці "чыстку" шафаў ніколі не позна.

...біты посуд

Такі ў нас менталітэт: выкідваць стары посуд шкада, карыстацца новым, дарагім — тым больш шкада. Мы ставім прыгожы дарагі посуд на паліцы ці ў сервант, а старым, бітым карыстаемся штодня. І потым здзіўляемся: чаму ў нас праблемы са здароўем, у асабістым жыцці і г.д. Трэшчыны на посудзе даюць трэшчыны і ў лёсе. І гэта нават не містыка. Талеркі сімвалізуюць сабой сям`ю, утульнасць, дабрабыт. І калі посуд патрэскаўся, мы падсвядома настройваем сябе на няўдачы. Не трэба шкадаваць сервізы і дарагія наборы. Жывём мы адзін раз, а добрага посуду на ўсіх хопіць.

...расліны, якія ўюцца

Зялёныя гадаванцы ў доме — гэта выдатна. Толькі не тыя, што ўюцца. Такія расліны "прыцягваюць" у хату розныя хваробы. А вось калі расліна знаходзіцца з вонкавага баку дома — яна абараняе вас ад сурокаў і непрыемнасцяў. Лепш вынесці вашых зялёных "уюноў" за межы дома — хай стаяць на варце вашага спакою, а не плодзяць хваробы.

...сухі чарот і кавыль

Многія гаспадыні любяць упрыгожваць хату каляровым чаротам і кавылём. А вось нашы продкі лічылі, што гэтыя расліны ў доме могуць прынесці няшчасце. Існуе шмат іншых траў, якімі можна ўпрыгожыць і араматызаваць пакой. Засушаныя кветкі паляпшаюць энергетыку, пазбаўляюць ад хваробаў, дораць добры настрой. Замяніце чарот на бегонію, а хвойныя галінкі прыносьце ў дом толькі на час зімовых святаў — і тады вы ніколі не будзеце мець недахопу ў станоўчай энергіі.

Спецыялісты раяць: калі сумняваецеся ў станоўчай энергетыцы рэчы — паспрабуйце з ёй пагутарыць, падзяліцца сваімі праблемамі і радасцямі. Калі вам пры гэтым няёмка і няўтульна — значыць, рэч чужая, не ваша. Калі ж пасля такой размовы вы сталі адчуваць сябе лепш, значыць, рэч зарадзілася вашай энергетыкай і зможа абараніць ваш дом ад негатыву.

03 ліпеня 2010
Іна АРЭХАВА, Звязда

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/310/1292
Текущая дата: 26.12.2024