Аб гэтым заявіў Сяргей Алейнік у час прадстаўлення яго на пасадзе міністра замежных спраў Беларусі калектыву знешнепалітычнага ведамства.
"Вельмі ўдзячны Прэзідэнту за аказаны давер. Усведамляю, што гэта вялікая адказнасць. Учора ў ходзе назначэння Аляксандр Рыгоравіч сказаў, што будзе нялёгка. І гэта сапраўды так. Мы гэта дакладна разумеем", - падкрэсліў Сяргей Алейнік.
Міністр звярнуў увагу, што бягучы этап звязаны з кардынальным змяненнем светаўладкавання, беспрэцэдэнтнай геапалітычнай сітуацыяй, перакройваннем па сутнасці ўсіх правіл міжнародных адносін.
"Прыярытэты знешняй палітыкі Беларусі застаюцца нязменнымі. Галоўны прыярытэт знешняй палітыкі дакладна вызначаны кіраўніком дзяржавы - гэта захаванне і ўмацаванне суверэнітэту, незалежнасці, развіццё эканамічнага патэнцыялу і павышэнне дабрабыту людзей",- падкрэсліў міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
Новага міністра замежных спраў прадставіў калектыву МЗС прэм`ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка.
14 снежня 2022, Мінск
БЕЛТА
14 снежня 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/32/67444
Текущая дата: 29.12.2024