Белорусский портал в Казахстане

Рэспубліканская акцыя МНС "За бяспеку разам" стартуе ў Беларусі 17 кастрычніка



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МНС.

Для павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях у перыяд з 17 кастрычніка па 2 лістапада арганізавана правядзенне рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе ў асенне-зімовы перыяд "За бяспеку разам". 

Да акцыі далучыліся Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства адукацыі, Міністэрства інфармацыі, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства энергетыкі, Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства.

Акцэнт пры правядзенні акцыі робіцца на абследаванні проціпажарнага стану домаўладанняў адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян, інвалідаў, сем`яў, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, правядзенні з грамадзянамі інструктыўна-растлумачальнай работы па захаванні правіл пажарнай бяспекі, інфармаванні насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг па забеспячэнні іх бяспекі.

Таксама падчас акцыі ў якасці кансультацыйнай дапамогі ратавальнікі прапануюць грамадзянам звярнуцца ў тэрытарыяльныя органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях для правядзення абследавання проціпажарнага стану жылля.

"Запрашаем прыняць удзел у акцыі ўсіх грамадзян, - дадалі ў МНС. - Праверце на працаздольнасць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, у выпадкі іх адсутнасці ўстанавіце ў жылых памяшканнях домаўладанні (кватэры). У перыяд ацяпляльнага сезона кантралюйце спраўнасць ацяпляльнага абсталявання ў сваіх домаўладаннях, электрычнай праводкі. Не забывайце пра родных і блізкіх, якія жывуць у вёсках. Наведайце састарэлых бацькоў. Праверце, як падрыхтаваліся да ацяпляльнага сезона яны.

Памятайце, што ў адпаведнасці з заканадаўствам адказнасць за выкананне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў жылых дамах, якія належаць грамадзянам па праву прыватнай уласнасці, ускладзена на іх уласнікаў".

14 кастрычніка 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/33/66784
Текущая дата: 16.11.2024