Вялікая вышынная абсерваторыя паветраных ліўняў (LHAASO), размешчаная на паўднёвым захадзе Кітая, засекла ў космасе выкід гама-выпраменьвання, энергія якога дасягае 18 тэраэлектронвольт (ТэВ).
Як удакладнілі астраномы NASA, энергія гэтых гама-прамянёў больш чым у дзесяць разоў перавышае аналагічныя з’явы, якія калі-небудзь даводзілася вывучаць навукоўцам. «Былі пабітыя існуючыя рэкорды. Гэта мае вялікае значэнне ў працы па выяўленні механізму такога незвычайнага з’явы», — прыводзіць газета меркаванне навукоўцаў.
Як падлічылі спецыялісты абсерваторыі, выкід выпраменьвання адбыўся на адлегласці 2 тыс.трлн светлавых гадоў ад зямлі. Па словах кітайскіх астраномаў, падобныя выпадкі «бываюць раз у некалькі дзесяцігоддзяў ці нават у стагоддзе».
Звязда, 17 кастрычніка 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/33/66811
Текущая дата: 16.11.2024