Белорусский портал в Казахстане

Мінчукоў, якія ствараюць клумбы і квітнеючыя кветнікі ў дварах, чакае ўзнагарода



Агляд-конкурс на лепшае кветкавае афармленне прыдамавых тэрыторый правядуць у сталіцы, яго вынікі падвядуць у жніўні. Аб гэтым на пасяджэнні рабочай групы па пытаннях добраўпарадкавання і ўтрымання горада паведаміла генеральны дырэктар ГА «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка» Марына Тоўсцік.

Марына Тоўсцік ўдакладніла, што галоўнай узнагародай для пераможцы гэтага конкурсу стане прысваенне яму звання «Мінчанін года». Заўважым, ганаровае званне — гэта форма заахвочвання гараджан, якія найбольш вызначыліся па найважнейшых напрамках жыццядзейнасці грамадства, якія ўнеслі вялікі асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё Мінска па выніках працы за год.

— Мы шчыра хочам, каб кожны куток нашага горада быў квітнеючым і прыгожым. І без удзелу жыхароў дамагчыся гэтага немагчыма. Важна, каб людзі прыводзілі ў парадак свае двары, высаджвалі кветкі. Запрашаем гараджан, якія ствараюць прыгажосць каля сваіх пад’ездаў, паўдзельнічаць у аглядзе-конкурсе, — дадаў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч.

Звязда, 17 чэрвеня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/36/65430
Текущая дата: 16.11.2024