Белорусский портал в Казахстане

Расія здымае ўсе абмежаванні па COVID-19 на ўезд замежных грамадзян авіятранспартам



Такое рашэнне прынята ў аператыўным штабе па барацьбе з каранавіруснай інфекцыяй.

Расія з 14 чэрвеня адмяняе ўсе ўведзеныя раней з-за COVID-19 эпідэміялагічныя абмежаванні на ўезд для замежных грамадзян, якія прыбываюць у краіну паветраным і марскім транспартам.

"Па выніках праведзенага абмеркавання членамі аператыўнага штаба прынята рашэнне аб зняцці з 14 чэрвеня 2022 года эпідэміялагічных абмежаванняў на ўезд у Расію замежных грамадзян, якія прыбываюць авіятранспартам, а таксама праз марскія пункты пропуску",- гаворыцца ў паведамленні штаба.

3 чэрвеня 2022, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/36/65475
Текущая дата: 16.11.2024