Белорусский портал в Казахстане

Пералічаныя небяспечныя наступствы сядзячай працы



Небяспечныя наступствы сядзячай працы пералічыў галоўны пазаштатны рэўматолаг Міністэрства аховы здароўя Маскоўскай вобласці, доктар медыцынскіх навук Дзмітрый Карацееў.

«Сядзячая праца – гэта статычная нагрузка на пазваночнік. Ён пакутуе ў першую чаргу. Можа фармавацца ўстойлівае напружанне ў цягліцах хрыбетніка. Гэта прыводзіць да боляў і тэарэтычна да запаленчых зменаў у пазваночніку, якія вядуць да развіцця астэахандрозу», — сказаў Карацееў.

Урач удакладніў, што астэахандроз — гэта зборнае паняцце. «Калі ставяць астэахандроз, гэта папярэдні дыягназ, які можа ўключаць у сябе розныя станы – напрыклад, паражэнне дыскаў. Калі чалавек сядзіць па восем гадзін, такі зыход магчымы», — адзначыў ён.

Карацееў звярнуў увагу на тое, што для офісных работнікаў характэрная гарбаватасць, якая з’яўляецца следствам статычнага напружання цягліц, няправільнай пазіцыі пазванкоў і камбінацыі такіх захворванняў.

Каб пазбегнуць непрыемных наступстваў, рэўматолаг параіў офісным супрацоўнікам перыядычна адрывацца ад кампутара і выконваць шэраг гімнастычных практыкаванняў. Напрыклад, можна раз у гадзіну ўставаць і рабіць нахілы, прысядаць. «Калі такой магчымасці няма, трэба займацца фізкультурай для пазваночніка», — сказаў Карацееў.

Звязда, 19 чэрвеня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/36/65488
Текущая дата: 16.11.2024