Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя 22 чэрвеня дасць старт анлайн-праекту "Зарніца", паведаміла старшыня Цэнтральнага савета БРПА Аляксандра Ганчарова.
"Ужо шмат гадоў "Зарніца" з`яўляецца візітнай карткай БРПА. Гэта гульня для дзяцей і падлеткаў, накіраваная на патрыятычнае выхаванне школьнікаў. У гэтым годзе мы вырашылі пашырыць рамкі праекта. Прыняць удзел у ім можа кожны жадаючы, дастаткова зайсці ў афіцыйную групу БРПА "УКантакце", прачытаць заданне, выканаць яго і падзяліцца фота/відэасправаздачай на сваёй старонцы", - расказала Аляксандра Ганчарова.
На працягу амаль двух тыдняў удзельнікам "Зарніцы" трэба будзе пазнаць асновы палявой кухні, разгадаць шыфроўкі і таемныя пасланні, паспаборнічаць у выкананні ваенна-патрыятычных песень, адправіцца ў разведку, падрыхтаваць баявы лісток і не толькі.
"Праект прадоўжыцца з 22 чэрвеня па 3 ліпеня. У Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь аб`явяць лепшага ўдзельніка, які будзе ўдастоены звання "Піянер-юнаармеец", - дадала Аляксандра Ганчарова.
20 чэрвеня 2022, Мінск
БЕЛТА
20 чэрвеня 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/36/65498
Текущая дата: 16.11.2024