Белорусский портал в Казахстане

Беларускі ўрад уводзіць часовую забарону на вываз асобных відаў паперы



Савет Міністраў прыняў пастанову нумар 274 «Аб увядзенні часовай забароны на вываз асобных відаў тавараў», паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнет-партал.

Забарона распаўсюджваецца на вываз паперы з тэрмаадчувальным пакрыццём для вытворчасці чэкавай стужкі, рулонаў для факсаў, а таксама самакапіявальнай (тэрмаленты).

Устанаўліваецца забарона на вываз названых тавараў незалежна ад краіны паходжання за межы Беларусі ў дзяржавы — члены ЕАЭС; змешчаных пад мытныя працэдуры экспарту, часовага вывазу, перапрацоўкі па-за мытнай тэрыторыяй і рээкспарту за межы мытнай тэрыторыі ЕАЭС у Беларусі ў дзяржавы, якія не з’яўляюцца членамі ЕАЭС; змешчаных пад мытныя працэдуры ў Беларусі да ўступлення ў сілу пастановы нумар 274 і фактычны вываз якіх за межы краіны ажыццяўляецца пасля ўступлення яе ў сілу.

Пад дзеянне прававога акта не падпадаюць тавары, якія вывозяцца для аказання міжнароднай гуманітарнай дапамогі замежным дзяржавам на падставе рашэнняў урада Беларусі, у якасці запасаў, якія таксама перамяшчаюцца ў рамках міжнародных транзітных перавозак.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання і дзейнічае на працягу трох месяцаў.

Звязда, 6 траўня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/37/64794
Текущая дата: 16.11.2024