Белорусский портал в Казахстане

Экспертка распавяла аб трох версіях паходжання амікрону



На сёння існуюць тры версіі паходжання мікрону, паведаміла загадчыца лабараторыі дыягностыкі ВІЧ і спадарожных інфекцый РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Алена Гасіч у праекце «У тэме» на YouTube-канале БелТА.

Разглядаюцца тры версіі, але пакуль ні адна з іх не даказана. Першая версія заключаецца ў тым, што вірус ужо быў у 2020 годзе, але пры секвеніраванні нейкім чынам удалося прапусціць гэты набор мутацый. Паводле другой версіі, упершыню амікрон з’явіўся ў людзей з імунасупрэсіяй, у прыватнасці, пацыентаў з ВІЧ-інфекцыяй. Падобны доказ быў атрыманы для варыянту дэльта: лічыцца, што гэты вірус з’явіўся ў пацыентаў з анкалагічнымі захворваннямі. Па трэцяй версіі вірус амікрон прыйшоў ад мышэй.

«Напэўна, усё ж такі найбольш жыццяздольная версія аб тым, што вірус на працягу нейкага працяглага перыяду фармаваўся ў ВІЧ-інфікаваных пацыентаў. Рэтраспектыўна секвенаваныя ўзоры паказалі, што першыя выпадкі мікрону былі выяўлены толькі ў верасні 2021 года, таму наўрад ці ён прысутнічаў» у 2020 годзе. Не думаю, што амікрон мог ціха сядзець, а потым літаральна на працягу тыдня распаўсюдзіцца як мінімум у 15 краінах, гэта значыць вокамгненна. Няма сапраўды сур’ёзных доказаў і таго, што вірус прыйшоў ад мышэй«, — адзначыла Алена Гасіч.

Яна дадала, што пацыенты з імунасупрэсіяй знаходзяцца ў асаблівай групе кантролю. «Станоўчыя пробы, атрыманыя ў пацыентаў з імунасупрэсіяй, падлягаюць абавязковаму секвеніраванню, каб праводзіць маніторынг генетычных змяненняў каранавіруса», — адзначыла загадчыца аддзялення.

Звязда, 20 лютага 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/39/63553
Текущая дата: 09.10.2024